Пошук

Візіт кардынала Матэа Дзупі ў рэзідэнцыю Патрыярха Маскоўскага Кірыла Візіт кардынала Матэа Дзупі ў рэзідэнцыю Патрыярха Маскоўскага Кірыла 

Кардынал Дзупі сустрэўся з Патрыярхам Кірылам

29 чэрвеня 2023 года кардынал Матэа Дзупі, які па даручэнні Папы знаходзіўся са спецыяльнай міратворчай місіяй у Расіі, сустрэўся з Патрыярхам Кірылам, прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Сустрэча адбылася ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве. Паводле паведамлення Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, падчас яе гаворка ішла пра неабходнасць аб’яднання ўсіх сіл для “прадухілення глабальнага ўзброенага канфлікту”. Адзначалася таксама, што ў актуальнай сітуацыі важна “засяродзіцца на вырашэнні гуманітарных пытанняў”.

Пасля візіту ў рэзідэнцыю Патрыярха Маскоўскага кардынал Дзупі правёў сустрэчу з Марыя Львовай-Бяловай, Упаўнаважанай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці.

Вечарам прадстаўнік Святога Айца ўзначаліў эўхарыстычную цэлебрацыю ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве. У гаміліі ён заўважыў, што Касцёл заўсёды моліцца аб дары міру і няспынна шукае яго, а гэта з’яўляецца галоўным матывам місіі, якую Папа даверыў яму. Пасля літургіі прадстаўнік Святога Айца сустрэўся з мясцовай каталіцкай супольнасцю. 30 чэрвеня 2023 года кардынал Матэа Дзупі вярнуўся ў Рым.
 

30 чэрвеня 2023, 11:09