Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Pavane pour une Infante Défunte
Расклад Падкасты
Дэні Муквегэ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2018 год Дэні Муквегэ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2018 год 

Муквегэ: братэрства - адзіны спосаб жыць у свеце без канфліктаў

Фундаментальную важнасць чалавечага братэрства ў пабудове больш справядлівага свету падкрэсліў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дэні Муквегэ. Праваабаронца выказаў удзячнасць Францішку за тое, што ён наведаў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і асвятліў сітуацыю, у якой яна жыве.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Сітуацыя ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга надзвычай складаная, паколькі мы жывём у пастаянным канфлікце, які цягнецца ўжо 30 гадоў. Канфлікт выклікаў беспрэцэдэнтны гуманітарны крызіс і крызіс бяспекі. Пасля Другой сусветнай вайны гэта самая крывавая вайна: каля 6 мільёнаў загінулых, 5,5 мільёна ўнутрана перамешчаных асоб. Па дадзеных ААН, 30 працэнтаў насельніцтва галадае і патрабуе дапамогі”, - зазначыў у інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму агенцтву SIR кангалезкі лекар і праваабаронца.

Нобелеўскі лаўрэат выказаў удзячнасць Святому Айцу за тое, што ён наведаў краіну і асвятліў сітуацыю: “Папа ясна сказаў, што гэта забытая вайна”. “Мы працуем з насельніцтвам і бачым, што тыя, хто плаціць самую высокую цану, – гэта дзеці і жанчыны", - дадаў заснавальнік клінікі, у якой пачынаючы з 1998 года лечаць і аказваюць псіхалагічную, сацыяльна-эканамічную і юрыдычную дапамогу ахвярам насілля.

Муквегэ быў адным з удзельнікаў Сусветнай сустрэчы на тэму чалавечага братэрства NotAlone, якая прайшла ў Ватыкане 10-11 чэрвеня 2023 года. У мерапрыемстве бралі ўдзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Гэты форум, натхнёны энцыклікай Францішка Fratelli tutti, ставіў перад сабой мэту прыцягнуць людзей з усяго свету да сумеснага прасоўвання культуры братэрства і міру. Напрыканцы сустрэчы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі падпісалі Дэкларацыю аб чалавечым братэрстве.

14 чэрвеня 2023, 10:58
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728