Парад былых папскіх гвардзейцаў прайшоў у Швейцарыі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Былыя гвардзейцы прынялі ўдзел у святой Імшы, якую цэлебраваў кардынал Курт Кох, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Іерарх, які паходзіць з Швейцарыі, таксама браў удзел у парадзе, праехаўшы ў коннай павозцы ў таварыстве цяперашняга камандуючага гвардыяй, палкоўніка Крыстафа Графа.
Былы папскія вайскоўцы збіраюцца на агульнанацыянальны сход кожныя два гады, што дае ім магчымасць сустрэцца зноў, а таксама ўмацоўваць сувязь паміж Швейцарскай гвардыяй і грамадствам.
Таварыства былы гвардзейцаў існуе з 1921 года і было заснавана ў швейцарскім Фрыбургу. Дзейнасць яго трынаццаці рэгіянальных аддзяленняў заключаецца ў прасоўванні Швейцарскай гвардыі, падтрымцы рэкрутацыі і спрыянні захаванню сувязяў паміж былымі аднапалчанамі.