Першы ватыканскі спадарожнік выйшаў на арбіту
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Яна вылецела з амерыканскай базы ў Вандбергу, несучы на борце, упершыню ў гісторыі, нанакнігу Папы Францішка. 160-старонкавае выданне змешчана ў мікрасхеме і мае памер шпількавай галоўкі.
SpeiSat, памерам з абутковую скрынку, важыць каля трох кілаграм. Група маладых навукоўцаў з Політэхнічнага ўніверсітэта Турына пабудавала яго за тры месяцы. Галоўнай задачай спадарожніка была транспарціроўка ў космас нанакнігі з малітвай Statio Orbi, якую Францішак прамовіў на бязлюднай плошчы святога Пятра ў самы разгар пандэміі COVID-19, 27 сакавіка 2020 года. Другая задача – кожныя дзве хвіліны трансліраваць папскія пасланні, якія радыёаматары ўсяго свету змогуць прымаць на спецыяльнай частаце 437,5 MH.
Арбіта, якую SpeiSat будзе праходзіць кожныя 90 хвілін, – гэта геасінхронная палярная арбіта, нахіленая пад вуглом 97,6 градуса да экватара на вышыні 550 кіламетраў над паверхняй Зямлі. Акрамя рэлігійнай місіі, спадарожнік павінен вымяраць магнітнае поле Зямлі з дапамогай магнітаметраў па трох восях.
SpeiSat благаславіў у Рыме перад Вялікаднем асабіста Папа Францішак. Касмічная аперацыя, якую падтрымлівае Італьянскае касмічнае агенцтва, ажыццяўляецца па ініцыятыве Дыкастэрыі па камунікацый Святога Пасада.