Прэзідэнт Бразіліі разлічвае на хуткую сустрэчу з Папам
Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва плануе наведаць Францішка ў Ватыкане. “На наступным тыдні я еду ў Італію, каб паразмаўляць з Папам”, - паведаміў палітык 13 чэрвеня 2023 года ў сваім афіцыйным Твітэры.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Святы Пасад пакуль афіцыйна не пацвердзіў сустрэчы. Пантыфік усё яшчэ знаходзіцца ў клініцы Джэмэлі ў Рыме пасля аперацыі на брушной поласці, якая прайшла на мінулым тыдні. Як паведаміў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні, усе аўдыенцыі і публічныя сустрэчы з 86-гадовым Святым Айцом адменены як мінімум да нядзелі, 18 чэрвеня 2023 года.
У тэлефоннай размове ў канцы мая прэзідэнт Бразіліі і Папа абмяняліся думкамі аб тым, як знайсці мірнае рашэнне вайны ва Украіне.
Нагадаем, Францішак наведаў паўднёваамерыканскую краіну ў 2013 годзе з нагоды Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.
14 чэрвеня 2023, 10:29