Пошук

Рыбацкая лодка мігрантаў, якая затанула ля берагоў Грэцыі. Здымак быў апублікаваны грэчаскай берагавой аховай Рыбацкая лодка мігрантаў, якая затанула ля берагоў Грэцыі. Здымак быў апублікаваны грэчаскай берагавой аховай  (AFP or licensors)

Спачуванні Пантыфіка пасля караблекрушэння ля берагоў Грэцыі

Святы Айцец выказаў свае спачуванні ў сувязі з караблекрушэннем ля берагоў Грэцыі. Адмысловую тэлеграму атрымаў апостальскі нунцый у краіне, арцыбіскуп Ян Рамэа Паўлоўскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Глыбока ўзрушаны інфармацыяй аб караблекрушэнні ля ўзбярэжжа Грэцыі з шакавальнымі чалавечымі ахвярамі, Яго Святасць Папа Францішак узносіць шчырыя малітвы за шматлікіх мігрантаў, якія загінулі, іх сем'і і ўсіх тых, хто пацярпеў у гэтай трагедыі. Яго Святасць просіць Усемагутнага Бога даць сілу, стойкасць і надзею тым, хто выжыў, тым, хто забяспечваў ім догляд і прытулак, і персаналу выратавальных службаў”, - гаворыцца ў тэксце за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

На судне, якое накіроўвалася ў Італію з Лівіі і затанула 13 чэрвеня 2023 года ля берагоў Грэцыі, знаходзіліся пераважна мігранты з Афганістана і Пакістана. Ужо вядома пра па меншай меры 78 загінулых, яшчэ дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак.
 

15 чэрвеня 2023, 13:51