Пошук

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Англіканская Царква Англіі больш не інвестуе ў выкапнёвае паліва

Англіканская Царква Англіі цалкам адмовілася ад інвеставання ў выкапнёвае паліва, выкарыстанне якога вядзе да глабальнага пацяплення.

Ян Глінскі

У канцы 2023 года ўпаўнаважаныя Царквы прынялі рашэнне выключыць рэшту буйных нафтагазавых кампаній са свайго партфеля. Першыя 20 прадпрыемстваў былі выключаны ў 2021 годзе.

Актуальнае рашэнне датычыць фірм BP, Ecopetrol, Eni, Equinor, ExxonMobil, Occidental Petroleum, Pemex, Repsol, Sasol, Shell i Total. Сцвярджаецца, што ні адна з іх не дастасавала сваю дзейнасць да мэтаў Парыжскага пагаднення па клімаце, прынятага 195 краінамі свету ў 2015 годзе.

Упаўнаважаныя Царквы ў Англіі, якія кіруюць інвестыцыйнай палітыкай, выключаць і ўсе іншыя кампаніі, якія займаюцца пераважна пошукам, здабычай і перапрацоўкай нафты і газу, за выключэннем тых, якія сапраўды імкнуцца ўтрымліваць ад падвышэння сярэднюю глабальную тэмпературу на ўзроўні 1,5 градуса Цэльсія.

“Кліматычны крызіс пагражае планеце, на якой мы жывем, і людзям ва ўсім свеце, якіх Езус Хрыстус заклікае любіць як нашых бліжніх. Наш абавязак – абараняць стварэнне Божае, энергетычныя ж кампаніі нясуць асаблівую адказнасць: яны павінны дапамагчы нам здзейсніць пераход да эканомікі з нізкім утрыманнем вугляроду”, — адзначыў Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі.

“Мы даўно заклікаем кампаніі сур’ёзна ставіцца да змены клімату, а асабліва дастасавацца да мэтаў Парыжскага пагаднення па клімаце, – адзначыў Прымас Англіканскай Царквы. – На практыцы гэта азначае паступовае адмаўленне ад выкапнёвага паліва, інвеставанне ў аднаўляльныя крыніцы энергіі і пракладванне надзейнага шляху да вугляроднай нейтральнасці. Пэўны прагрэс быў дасягнуты, але недастатковы. Царква будзе прытрымлівацца не толькі вучэння, але і нашай веры, якія заклікаюць нас працаваць на карысць кліматычнай справядлівасці”.

14 ліпеня 2023, 09:20