Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі палёт у Лісабон з клопатам аб навакольным асяроддзі

2 жніўня 2023 года ў 7.50 Святы Айцец адправіцца з Рыма ў Лісабон. Падарожнічаць ён будзе Airbus A320neo авіякампаніі ITA Airways. Самалёт гарантуе на 20 працэнтаў меншы расход паліва і выкідаў CO2 на пасажыра, чым паветраныя судны папярэдняга пакалення.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па словах прадстаўнікоў італьянскай авіякампаніі, вылет адбудзецца з 5-га тэрмінала аэрапорта імя Леанарда да Вінчы, а прызямленне запланавана на 10.00 па мясцовым часе.

Бартавымі аперацыямі будзе кіраваць камандзір Карада дзі Марыя, які мае 18 тысяч гадзін лётнага вопыту. Увесь экіпаж будзе складацца з дзевяці чалавек – трох пілотаў і шасці сцюардэс, да якіх далучыцца каманда спецыяльных палётаў ITA Airways. Як звычайна, акрамя Папскай дэлегацыі, з Францішкам будуць падарожнічаць прадстаўнікі СМІ.

У прэс-рэлізе ITA Airways адзначаецца: “Для нас вялікі гонар суправаджаць Святога Айца ў яго апостальскім падарожжы пад сцягам устойлівага развіцця”.
 

30 ліпеня 2023, 11:44