Пошук

Адкрыццё інфапункта Юбілею 2025 года Адкрыццё інфапункта Юбілею 2025 года 

Рым рыхтуецца да Юбілею 2025 года праз буйныя інвестыцыі

Напярэдадні Святога 2025 года муніцыпальныя ўлады Рыма плануюць рэалізацыю шматмільярдных інфраструктурных праектаў, якія паслужаць больш камфортнаму знаходжанню ў горадзе пілігрымаў і турыстаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ідзе ў тым ліку пра рэканструкцыю і адкрыццё выключна для пешаходаў П'яца Піа, плошчы размешчанай паміж замкам Сан-Анджэла і вуліцай Канчыліацыёне, побач з штаб-кватэрай Дыкастэрыі па камунікацыі.

Праект і змены, якія адбудуцца ў гэтай сферы, публічна прадставілі мэр Вечнага Горада і надзвычайны камісар Раберта Гуальцьеры, прадстаўнік італьянскага ўрада Альфрэда Мантавана і арцыбіскуп Рына Фізікела, дэлегат Папы Францішка па арганізацыі Юбілею 2025 года.

Новая вялікая пешаходная прастора дазволіць злучыць раён замка Сан-Анджэла з базілікай святога Пятра, адначасова гарантуючы пешаходам бяспечнае выкарыстанне тэрыторыі і разгружаючы рух за кошт стварэння новага тунэлю, які злучыцца з ужо існуючым уздоўж Лунгатэвэрэ ін Сасіа.

Работы пачнуцца 21 жніўня 2023 года і завершацца да 8 снежня 2024 года. У першай дэкадзе жніўня пачнуцца першыя змены ў дарожнай сетцы. Яны закрануць таксама лініі грамадскага транспарту і пад'езд да плошчы святога Пятра.
 

29 ліпеня 2023, 11:46