Пошук

Месца правядзення заключнай Імшы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне Месца правядзення заключнай Імшы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне  (AFP or licensors)

Партугалія: прэм'ер і прэзідэнт наведалі месцы правядзення СДМ

Прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу дэ Соуза і прэм'ер-міністр Антоніу Кошта наведалі месцы правядзення Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, якія пачаліся 1 жніўня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Партугаліі, кіраўнік дзяржавы быў не толькі ў парку Тэжу, дзе адбудзецца начное чуванне з моладдзю, але і іншыя месцы правядзення мерапрыемстваў найбуйнейшага ў свеце форуму маладых католікаў.

Палітыкі адзначылі, што ўсё практычна гатова да прыезду каля мільёна ўдзельнікаў Сусветных дзён. Падчас візіту Антоніу Кошта выказаў упэўненасць, што масавасць мерапрыемства паспрыяе хуткаму вяртанню сродкаў, выдаткаваных дзяржавай і Касцёлам.

“Форумы такога маштабу, як той, што пройдзе ў Лісабоне, даюць імгненную аддачу ўкладзеных сродкаў. Гэта будзе бачна не толькі ў гэтым годзе, але і ў наступныя гады”, - сказаў кіраўнік сацыялістычнага ўрада.

Паводле афіцыйных ацэнак, на арганізацыю СДМ у Лісабоне выдаткавана 160 мільёнаў еўра. Кожны бок, дзяржава і Касцёл, павінен пакрыць па палове сумы.

Кошт апошніх Сусветных дзён моладзі, арганізаваных у Еўропе, вагаўся ў раёне 50 мільёнаў еўра. Такая сума пайшла на правядзенне мерапрыемстваў, якія прайшлі ў 2011 годзе ў Мадрыдзе і ў 2016 годзе ў Кракаве.
 

01 жніўня 2023, 10:31