Польшча: каталіцкі ўніверсітэт праводзіць навучанне вязняў
Ян Глінскі
Нявыключана, што гэта адзіны ўніверсітэт у свеце, які праводзіць рэгулярныя турэмныя курсы, ідэнтычныя тым, якія праводзяцца ва ўніверсітэце – з панядзелка па пятніцу.
Па словах рэктара навучальнай установы, больш за 80 працэнтаў выпускнікоў, выйшаўшы з турмы, больш не ўступілі на крымінальны шлях. “Вучоба (…) паглыбляе веды і кампетэнцыі, якія можна выкарыстоўваць пасля адбыцця пакарання. З 2013 года Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт скончылі ўжо дзясяткі зняволеных”, - удакладніў у каментары для Vatican News святар.
Праект мае поспех, між іншым, дзякуючы таму, што Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт клапоціцца пра акадэмічныя працэдуры, а турэмная служба пра бяспеку гэтага працэсу.
“Я ведаю ўсіх вязняў, якія вучыліся ў Люблінскім следчым ізалятары, і ўбачыў пазітыўныя змены амаль ва ўсіх. Зняволеныя станавіліся больш спакойнымі, нашмат больш адкрытымі на свет, на іншых людзей, яны таксама з аптымізмам глядзелі ў сваю будучыню”, – адзначыў супрацоўнік следчага ізалятара капітан Рафал Пачас.