Caritas Марока на перадавой дапамогі ахвярам землятрусу
Ян Глінскі
Старшыня каталіцкага дабрачыннага таварыства Caritas Марока выказаў падзяку тым, хто паспяшыў з дапамогай, і адначасова заклікаў працягваць падтрымліваць пацярпелых у Афрыцы.
Апавядаючы аб рэагаванні на надзвычайную сітуацыю, кіраўнік мараканскага Caritas указаў на вялікія адлегласці паміж пасяленнямі, дзе знаходзяцца пацярпелыя. “Гэтыя супольнасці невялікія, але шматлікія, і знаходзяцца на велізарнай тэрыторыі, у горных раёнах, якія раней былі цяжкадасяжнымі, а цяпер пасля разбурэння дарог і дадатковых цяжкасцяў, выкліканых землятрусам, сталі яшчэ больш недасяжнымі”, - дадаў іерарх.
Caritas Марока аказвае дапамогу таксама ў найбольш пацярпелых рэгіёнах, дастаўляючы туды прадметы першай неабходнасці: генератары, ежу, пітную ваду, адзенне, лекі і больш цёплыя намёты. Аднак, акрамя матэрыяльнай дапамогі, як дадаў кардынал, “людзям трэба, каб іх нехта падтрымаў, бо яны параненыя таксама псіхалагічна і духоўна”.
Адначасова арцыбіскуп Рабата ўказаў на складанасці ў каардынаванні дапамогі на месцах. “Ідзе хваля салідарнасці і актыўнасці. Шматлікія грамадскія арганізацыі і ўлада робяць усё магчымае, каб прыйсці на дапамогу пацярпелым. Мы таксама з’яўляемся часткай сусветнай супольнасці і з’яўляемся часткай гэтага цэлага, якое павінна быць каардынавана”, – падкрэсліў ён.