Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Фонд Scholas Occurentes запусціць спартыўны моладзевы праект у ЗША

У Лос-Анджэлесе пройдзе першы этап праграмы "Анучны мяч" (Pelota de Trapo), мэта якой - спрыяць культуры сустрэчы, адукацыі і грамадзянскай актыўнасці моладзі з дапамогай спорту. Аб запуску праграмы абвясціў папскі фонд Scholas Occurrentes.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Праграма атрымала сваю назву ў гонар самаробных анучных мячоў, якімі гуляюць у футбол дзеці па ўсім свеце. Такім сціплым футбольным мячом гуляў у дзяцінстве ў Буэнас-Айрэсе і Папа Францішак.

У прэс-рэлізе Scholas Occurentes, апублікаваным 19 верасня 2023 года, адзначаецца, што акрамя Аргентыны, Італіі, Іспаніі і Мазамбіку, праграма будзе рэалізоўвацца і ў Злучаных Штатах. У якасці першага горада ЗША, які прыме ўдзел у праграме, Францішак асабіста абраў Лос-Анджэлес, які ў наступныя некалькіх гадоў "стане свайго роду сусветнай сталіцай спорту". У горадзе пройдзе шэраг буйных спартыўных мерапрыемстваў, кульмінацыяй якіх стануць Алімпійскія гульні 2028 года.

У праграме прымуць удзел старшакласнікі, якія належаць да розных канфесій і слаёў грамадства. Яна разлічана на тры гады і будзе ажыццяўляцца ва ўсіх 88 муніцыпалітэтах горада ў супрацоўніцтве з фондам LA84, які падтрымлівае моладзевы спорт, а таксама мясцовымі ўладамі Лос-Анджэлеса.

Паводле прэс-рэлізу, праграма Анучны мяч накіравана на "прыцягненне да ўдзелу як мінімум 30 школ штогод, стварэнне сеткі настаўнікаў, стварэнне віртуальнай платформы і распрацоўку валанцёрскай праграмы для супрацоўніцтва з сем'ямі, моладзевымі спартыўнымі камандамі і партнёрскімі арганізацыямі".

20 верасня 2023, 14:53