Салідарнасць Пантыфіка з мараканцамі пасля з землятрусу
Францішак, у чарговы раз за апошнія дні, выказаў сваю салідарнасць мараканцам. Больш за 800 чалавек загінулі ў выніку разбуральнага землятрусу, які адбыўся непадалёк ад Маракеша ўвечары 8 верасня 2023 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Хачу выказаць спачуванні дарагому народу Марока, які пацярпеў ад разбуральнага землятрусу. Малюся аб параненых, аб тых, хто загінуў – іх так шмат! – і за іх сем'і. Я дзякую ратавальнікам і ўсім тым, хто працуе над палёгкай пакут людзей; няхай канкрэтная дапамога ўсіх падтрымае насельніцтва ў гэты трагічны час: мы побач з народам Марока!” - сказаў Папа 10 верасня 2023 года падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі.
10 верасня 2023, 13:00