Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

СМІ пра візіт Францішка ў Манголію

Сусветныя СМІ пішуць пра візіт Папы ў Манголію. News York Times звярнула ўвагу на прывітанне “годнае караля”, якое Святы Айцец сустрэў на зямлі Чынгісхана.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Манголія прадставіла сваю гісторыю і культуру падчас першага ў гісторыі папскага візіту ў гэту краіну, хоць адносіны паміж бакамі існуюць на працягу стагоддзяў, - падкрэсліў журналіст амерыканскага выдання. Ён зазначыў, што ў Манголіі, краіне пераважна будысцкай і атэістычнай, некаторыя жыхары ўвогуле не ведаюць кім з’яўляюцца католікі.

Выданне Crux заўважыла, што візіт Францішка ў Манголію з’яўляецца “класічным прыкладам ватыканскага мыслення ў катэгорыях стагоддзяў”. “Часам, жартуючы кажуць, што ватыканскі спосаб дзеяння можна падсумаваць наступным чынам: “Паразмаўляй са мной у сераду, а я адгукнуся праз 300 год”, - напісаў ватыканіст выдання. У сувязі з гэтым ён згадаў пра місію Джавані дэ Плана Карпіні, які каля 800 гадоў таму прыбыў у Манголію ў якасці пасланніка Папы.

Французскае Le Figaro звяртае ўвагу на тое, што падарожжа Святога Айца ў Манголію з’яўляецца “павольным манеўрам, які мае на мэце набліжэнне да кітайскай імперыі”. “Разам з Манголіяй Папа наведаў шэсць суседніх краін, якія яго запрасілі: Паўднёвую Карэю, Японію, Філіпіны, М’янму і Казахстан. Францішак ніколі не хаваў таго, што марыць аднойчы стаць першым Папам у гісторыі, які будзе запрошаны ў Пекін. Не для сваёй хвалы, але для будучыні Каталіцкага Касцёла ў Кітаі”, - гаворыцца на старонках выдання.
 

04 верасня 2023, 10:45
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031