Пошук

Падчас форуму Дзеці сустракаюць Папу Падчас форуму Дзеці сустракаюць Папу  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Дзеці з сектара Газа даслалі Францішку відэа

Дзеці з каталіцкай парафіі ў сектары Газа даслалі Францішку відэа з падзякай за яго заклікі да міру і ўвагу да лёсу падлеткаў у ахопленых вайной краінах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Палесцінскія дзеці “моляцца за Папу і, нягледзячы на тое, што жывуць пад бомбамі, працягваюць дэманстраваць (...) аблічча хрысціянскай надзеі”, - сказаў айцец Франчэска Патон, кустод Святой Зямлі.

Францішканін паведаміў, што апошнія навіны з каталіцкай парафіі ў Газе сумныя. Каля касцёла прагрымеў выбух; пацярпеў таксама будынак школы Сясцёр ружанцовых. Ён адзначыў, што, акрамя дзяцей з сектара Газа, за мір моляцца таксама дзеці з Ізраіля. 4 лістапада 2023 года ў Іерусаліме адбылося набажэнства, дзе малодшыя парафіяне, акрамя малітвы, давалі сведчанні.

“Дзеці баяцца, што вайна закране і іх сем’і. А гэта тое, што накладвае адбітак не толькі на дзяцінства, але і на ўсё наступнае жыццё”, - заўважыў айцец Патон. Як дадаў манах, дзеці “валодаюць здольнасцю да суперажывання, верагодна, большай, чым дарослыя”, “яны здольныя ўсвядоміць, што пакуты закранаюць усіх".

Дзеці з парафіі Святой Сям’і ў Газе моляцца аб міры

Кустод Святой Зямлі патлумачыў, што цяперашняя атмасфера вельмі цяжкая, “амаль сюррэалістычная”. Усюды пануюць страх і пачуццё гневу, нянавісці і бездапаможнасці, і “ўсё гэта яшчэ больш падкрэслівае неабходнасць малітвы”.

“Мы павінны заклікаць тых, хто мае ўладу, хто трымае карты ў сваіх руках, зрабіць нешта для мірных рашэнняў і, перш за ўсё, гарантаваць абарону мірнага насельніцтва, асабліва дзяцей”, - сказаў францішканін.

Манах нагадаў, што цяперашні крызіс пачаўся з жахлівай расправы над ізраільскім мірным насельніцтвам каля сектара Газа, 250 чалавек былі выкрадзены. “Але цяпер на другім баку мы маем ужо каля 10 тысяч загінулых, і амаль палова з іх – дзеці. Гэта драма, трагедыя, якая павінна ўзрушыць сумленне кожнага з нас, а таксама павінна закрануць сумленне моцных гэтага свету”, - падкрэсліў айцец Патон.
 

07 лістапада 2023, 09:48