Пошук

Пасля бамбардзіроўкі ў Рафаху на поўдні сектара Газа Пасля бамбардзіроўкі ў Рафаху на поўдні сектара Газа  (AFP or licensors)

Філоні пра Блізкі Усход: тактыка выпаленай зямлі – не рашэнне

У Святой Зямлі тактыка выпаленай зямлі не з’яўляецца рашэннем, - падкрэсліў кардынал Фернанда Філоні, вялікі магістра Ордэна Гроба Хрыстовага ў Іерусаліме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Размаўляючы з Vatican News, шматгадовы ватыканскі дыпламат заявіў аб памылковасці меркавання аб тым, што Ізраіль не мае права на існаванне. Аднак тое ж датычыцца і палесцінцаў.

Ён прызнаў, што гістарычная роля хрысціян у рэгіёне – заставацца мостам паміж рознымі этнічнымі групамі. Паслядоўнікі Хрыста ведаюць пра пакуты і праблемы абодвух бакоў канфлікту ў Святой Зямлі. Яны дэманструюць блізкасць і да яўрэяў, і да палесцінцаў. У цяперашні час бар'ерам з'яўляецца жаданне адстойваць толькі сваё права на існаванне, не звяртаючы ўвагі на іншых. “Калі мы не выйдзем з гэтай логікі, затрымаемся ў тупіку”, - сказаў кардынал.

“Так далей працягвацца не можа. Нам трэба вырашыць праблемы, якія доўгі час ляжалі глыбока ў шуфлядах міжнароднай палітыкі, інстытутаў і структур, якія маглі і павінны былі дзейнічаць, але не зрабілі гэтага. Патрэбны воля і ўклад людзей, якія нясуць адказнасць за краіны. Мы не можам замкнуцца ў сабе. Адным з аспектаў гэтай трагедыі з'яўляецца пастка, у якую трапіў народ сектара Газа. Нельга думаць аб вырашэнні праблемы тактыкай выпаленай зямлі. Гэта не рашэнне. Нельга думаць: няхай загінуць Самсон і ўсе філістымляне”, - так палесцінска-ізраільскую сітуацыю пракаментаваў прызнаны эксперт у пытаннях Блізкага Усходу.
 

07 лістапада 2023, 10:47