Пошук

2020.04.07 telefonata supporto psicologico spirituale

Кардынал Паралін размаўляў з шэфам Офіса прэзідэнта Украіны

21 лістапада 2023 года, адбылася тэлефонная размова кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Андрэй Ермак і кардынал П'етра Паралін абмеркавалі ініцыятыву прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Bring Kids Back UA (Вярніце дзяцей ва Украіну), якую ўжо падтрымалі многія краіны. Гэта адзін з неад'емных элементаў канцэпцыі рэалізацыі ўкраінскай формулы міру, у прыватнасці пункта аб вяртанні дэпартаваных дзяцей і вызваленні цывільных закладнікаў і ваеннапалонных, - гаворыцца на афіцыйным сайце украінскага лідара.

Кіраўнік Офіса запрасіў прадстаўнікоў Святога Пасада прыняць удзел у першай сустрэчы міжнароднай кааліцыі дзяржаў па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, дэпартаваных у Расію, якая адбудзецца 8 снежня 2024 года ў Кіеве.

Ермак выказаў удзячнасць Святому Пасаду за ўдзел яго прадстаўніка ў сустрэчы дарадцаў па нацыянальнай і палітычнай бяспецы на Мальце. Ён таксама адзначыў згоду кардынала Параліна ўзначаліць урачыстае набажэнства ў адным з найбуйнейшых касцёлаў Рыма Сант-Андрэа-дэла- Вале з нагоды 90-годдзя адной з найвялікшых трагедый у гісторыі Украіны – Галадамора ў 1932-1933 гадах. На яго думку, гэта важны знак блізкасці з боку Святога Пасада і гатоўнасці і надалей падтрымліваць Украіну ў яе святой барацьбе за свабоду і годнасць.

23 лістапада 2023, 11:13