Моладзь з Паўночнай Карэі запросяць на СДМ у Сеул
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас форуму, арганізаванага 18 лістапада 2023 года архідыяцэзіяльным Камітэтам прымірэння, іерарх падкрэсліў, што місіянерская праца ў Паўночнай Карэі з’яўляецца яго пакліканнем і абавязкам. Таму ён хацеў бы запрасіць дэлегацыю паўночнакарэйскай моладзі на Сусветныя дні, якія пройдуць праз чатыры гады.
Запрашэнне, якое будзе перададзена паўночнакарэйскім уладам “па адпаведных каналах”, павінна стаць поціскам рукі і невялікім, але важным знакам для аднаўлення канала дыялогу і адносін паміж дзвюма карэйскімі дзяржавамі.
У Сеульскай архідыяцэзіі з 1995 года існуе Камітэт прымірэння. Яго заснавальнік, кардынал Стывен Кім Су Хван, стаў ініцыятарам правядзення штотыднёвай вячэрняй Імшы ў сеульскай катэдры ў інтэнцыі прымірэння і адзінства карэйскага народа.
Арганізацыя дзейнічае пад дэвізам: Пакуль мы памятаем пра іх, яны жывуць. Калі мы молімся за іх, наша малітва будзе пачутая, маючы на ўвазе паўночнакарэйскіх католікаў, якія вызнаюць сваю веру ўпотай. Камітэт рэалізуе гуманітарныя ініцыятывы, накіраваныя на дапамогу народу Паўночнай Карэі, а таксама культурныя ініцыятывы, якія маюць на мэце асвету і павышэнне дасведчанасці аб імкненні да міру на Карэйскім паўвостраве.