Пошук

Сектар Газа. Ілюстрацыйнае фота Сектар Газа. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Іран: Святы Пасад можа адыграць ролю ў вырашэнні крызісу

Міністр замежных спраў Ірана заявіў, што Святы Пасад можа адыграць значную ролю ў вырашэнні крызісу ў сектары Газа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Такое меркаванне прагучала з боку Хасейна Аміра Абдалахіяна падчас сустрэчы з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам П’етра Паралінам. Яна адбылася на палях жэнеўскага Глабальнага форуму па праблемах бежанцаў, які праходзіць 13-15 снежня 2023 года. Іранскі палітык заявіў, што ўлады Тэгерана не падтрымліваюць пашырэнне вайны ў рэгіёне.

Са свайго боку кардынал Паралін выказаў занепакоенасць статусам-кво ў Святой Зямлі, пацвердзіўшы, што Святы Пасад падтрымлівае намаганні па спыненні агню ў сектары Газа і настойвае на дастаўцы гуманітарнай дапамогі ў Палесціну, падкрэсліваючы неабходнасць палітычнага вырашэння крызісу.

У выніку ваенных дзеянняў Ізраіля ў сектары Газа загінулі 18 400 палесцінцаў. Яны сталі адказам на напад ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
 

15 снежня 2023, 10:38