Пошук

Ля Карлава ўніверсіта пасля страляніны 21 снежня 2023 года Ля Карлава ўніверсіта пасля страляніны 21 снежня 2023 года  (ANSA)

Папскія спачуванні пасля страляніны ў пражскім універсітэце

Францішак праз свайго Дзяржсакратара выказаў спачуванні тым, каго закранула трагедыя, якая адбылася ў сталіцы Чэхіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Глыбока засмучаны інфармацыяй аб гібелі людзей і раненнях, выкліканых стралянінай у Карлавым універсітэце ў Празе, Яго Святасць Францішак выказвае сваю духоўную блізкасць усім, каго закранула гэта трагедыя. Давяраючы тых, хто загінуў, міласэрнасці ўсемагутнага Бога, Святы Айцец выпрошвае Боскую сілу і суцяшэнне для іх смуткуючых сем'яў і сяброў, запэўніваючы народ у сваіх малітвах у гэты цяжкі час”, - гаворыцца ў тэксце за подпісам кардынала П’етра Параліна, апублікаваным 22 снежня 2023 года.

21 снежня 2023 года малады мужчына адкрыў страляніну ў будынку філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў цэнтры Прагі. У выніку загінулі 15 чалавек, у тым ліку меркаваны нападнік, паранены дзясяткі чалавек, паведаміў журналістам кіраўнік паліцыі Марцін Вондрашэк. Па дадзеных паліцыі, напад здзейсніў 24-гадовы студэнт універсітэта, бацька меркаванага злачынца быў раней знойдзены забітым.
 

22 снежня 2023, 12:54