Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Партугалія: абвінавачанні ў бок святароў не пацвердзіліся

Восем з чатырнаццаці святароў з Партугаліі, абвінавачаных у сексуальных злоўжываннях і адхіленых ад служэння ў 2023 годзе ў выніку вердыкту так званай незалежнай камісіі пад кіраўніцтвам псіхолага Педру Стрэшча, ужо вярнуліся да служэння ў сваіх дыяцэзіях.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміў Каталіцкі Касцёл у Партугаліі, у дачыненні да пяці абвінавачаных праводзяцца мерапрыемствы па пацвярджэнні інкрымінаваных злоўжыванняў.

Сярод адноўленых у служэнні, – святары з дыяцэзій Ламегу, Порту, Гуарда, а таксама з Лісабонскай архідыяцэзіі. Касцёльныя ўлады патлумачылі, што ў ходзе расследавання абвінавачванні ў іх адрас не пацвердзіліся.

Да гэтага часу толькі адзін былы святар, Анастасіу Алвес з Мадэйры, быў асуджаны за сексуальныя злоўжыванні ў адносінах да непаўналетніх. На днях суд даў яму чатыры гады пазбаўлення волі.

Спіс з чатырнаццаці святароў, якія нібыта здзейснілі злачынствы, быў створаны ў выніку працы, устаноўленай Канферэнцыяй Біскупаў Партугаліі, так званай незалежнай камісіі па расследаванні злоўжыванняў з боку вернікаў Каталіцкага Касцёла. Пераважная большасць з больш чым 500 паведамленняў аб меркаваных злоўжываннях духавенства грунтаваліся на ананімных паведамленнях, атрыманых камісіяй пад кіраўніцтвам Стрэшча праз інтэрнэт.
 

13 снежня 2023, 10:33