Вайна ва Украіне: Папа напісаў ліст да архіепіскапа Шаўчука
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Яшчэ раз хачу праз вашу асобу выказаць сваю блізкасць да шматпакутнай Украіны, аплакваць загінулых і даверыць іх Божай міласэрнасці, суцешыць параненых і абняць усіх, хто так ці інакш пакутуе. Я блізкі да душпастыраў, якія спрабуюць даць надзею людзям у сітуацыі, якая здаецца ўсё больш безнадзейнай”, - гаворыцца ў лісце Францішка.
Ён стаў адказам на ліст кіраўніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ад 29 снежня 2023 года. У ім Шаўчук праінфармаваў Яго Святасць аб трагічных наступствах найбуйнейшай ракетнай атакі Расіі па Украіне.
“Я падзяляю з вамі тыя ж пачуцці пагарды і болю, што вы адчуваеце перад ваеннымі аперацыямі, якія, наносячы ўдар па грамадзянскай насельніцтву і грамадзянскай інфраструктуры ўсёй краіны, з'яўляюцца ганебнымі і непрымальнымі і ніяк не могуць быць апраўданы”, - напісаў Святы Айцец.
Францішак лічыць надзвычай небяспечнай з’яву, калі “на фоне драматычных міжнародных падзей існуе рызыка таго, што вайна ва Украіне можа стаць вайной забытай”. Таму “наш абавязак зрабіць усё, каб яна не была ахутана маўчаннем, каб не толькі жахацца трагічных фактаў, але перш за ўсё прымусіць усіх адказных і міжнародную супольнасць шукаць мірных рашэнняў”, - лічыць Святы Айцец.
У лісце Папа прызнаўся, што выкарыстоўвае кожную магчымасць, каб свет не забываў пра вайну ва Украіне.