Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Егіпет: сетка рэстаранаў натхнёная Дэкларацыяй аб братэрстве

У Каіры адкрылася сетка рэстаранаў Fratello (Брат), натхнёная Дэкларацыяй аб чалавечым братэрстве, падпісанай у Абу-Дабі Францішкам і імамам Аль-Таебам.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Людзі, якія жывуць у нястачы, атрымліваюць там бясплатнае харчаванне. Мэта – накарміць 5 тысяч сем'яў у год. На працягу месяца Рамадан будуць арганізаваны тры мерапрыемствы, у рамках якіх накормяць 2500 чалавек, - паведаміла AsiaNews.

Дамову аб стварэнні рэстаранаў для бедных падпісалі ў маі 2023 года Міністэрства сацыяльнай салідарнасці Егіпта і Фонд чалавечага братэрства.

Заснаваны ў 2022 годзе, Фонд за два гады рэалізаваў шмат праектаў, у тым ліку дзіцячы дом, медыцынскія канвоі, філіял папскай дзіцячай клінікі Bambino Gesu ў Каіры і Школу чалавечага братэрства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сетка рэстаранаў Fratello стаў чарговым з іх, але не апошнім.

Дэкларацыя аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні была падпісана 4 лютага 2019 года ў сталіцы ААЭ Абу-Дабі Папам Францішкам і імамам універсітэта Аль-Азхар у Каіры, шэйхам Ахмедам Аль-Таебам.
 

26 лютага 2024, 16:07