Пошук

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі   (ANSA)

Папская міратворчая місія на карысць Украіны не спыняецца

Папская міратворчая місія на карысць Украіны працягваецца. “Мы спадзяемся, што яна будзе набіраць абароты”, - сказаў спецыяльны пасланнік Святога Айца ў інтэрв’ю італьянскай La Stampa.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У кулуарах візіту ў Турын 22-25 лютага 2024 года кардынал Матэа Дзупі сказаў, што знаходзіцца ў кантакце з апостальскімі нунцыямі ў Кіеве і Маскве, а таксама з афіцыйнымі асобамі абодвух бакоў. Ён прызнаўся, што хоча стварыць спрыяльны клімат для дыялогу паміж Расіяй і Украінай і вывучыць усе магчымасці для “садзейнічання ўз'яднанню ўкраінскіх дзяцей з сем'ямі”.

Падчас вайны тысячы ўкраінскіх дзяцей былі вывезены ў Расію. Іх рэпатрыяцыя з’яўляецца адной з галоўных мэт міратворчай місіі, якую Папа Францішак даручыў кардыналу Дзупі ў маі 2023 года. Старшыня епіскапату Італіі і арцыбіскуп Балонні ўжо правёў перамовы ва Украіне, Расіі, ЗША і Кітаі.

Паводле паведамленняў СМІ, ён неўзабаве адправіцца ў Парыж, каб разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам вывучыць магчымасці новай гуманітарнай ініцыятывы.
 

26 лютага 2024, 11:17