Хрысціяне і мусульмане заклікалі спыніць агонь у Газе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Як адзначылі Езуіцкая служба па справах бежанцаў і Італьянская мусульманская рэлігійная супольнасць, гаворка ідзе пра радыкальнае вяртанне да сутнасці хрысціянскага і мусульманскага вучэння. Абедзве рэлігіі заклікаюць да адзінства ў любові па-за межамі падзелаў, павагі да адрозненняў і годнасці кожнага чалавека.
“У гэты перыяд малітвы і посту мы звяртаемся да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі (...) падвоіць свае намаганні на карысць неадкладнага і трывалага спынення ўсіх відаў насілля ў сектары Газа, дазваляючы яўрэям, хрысціянам і мусульманам цалкам адчуць святыя плёны Вялікага посту і Рамадана і рэлігійных святаў Ід аль-Фітр, Вялікадня і Песаха”, - гаворыцца ў тэксце.
Аўтары выказалі надзею не толькі на перамір'е, але і на стварэнне прасторы для дыялогу.