Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Natalya Lys - stock.adobe.com)

Старшыня Акадэміі жыцця: рашэнне ЕС – культурны крок назад

Старшыня Папскай акадэміі жыцця выказаў шкадаванне ў сувязі з рэзалюцыяй Еўрапарламента на карысць уключэння права на аборт у Еўрапейскую хартыю асноўных правоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв’ю Vatican News арцыбіскуп Вінчэнца Палья заўважыў, што ў гэтым рашэнні не закранаецца права дзіцяці на жыццё. “Ненароджанае дзіця заўсёды слабейшае, не можа гаварыць само за сябе і не можа нічога патрабаваць. (...) Гэта няправільнае рашэнне – патрабаваць правы толькі для аднаго боку, а не для абодвух”, - сказаў іерарх.

У сераду Еўрапарламент заклікаў уключыць права на аборт у Еўрапейскую хартыю асноўных правоў. 336 галасоў было за, 163 супраць, 39 еўрадэпутатаў ўстрымаліся. Дзяржавы-члены павінны ўключыць "права на цялеснае самавызначэнне і на свабодны, інфармаваны і ўсёабдымны доступ да сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя" – уключаючы аборты.

Поўнае ігнараванне правоў чалавека, які збіраецца нарадзіцца, на карысць правоў іншага з'яўляецца “культурным крокам назад”, а рашэнне Бруселя – “ідэалагічным у негатыўным сэнсе”. Галасаванне ў ЕС адлюстроўвае “прагрэс індывідуалізму” і тэндэнцыю да рэалізацыі правоў асобы ў шкоду абавязкаў у адносінах да іншых. Так лічыць старшыня Акадэміі жыцця.

На думку арцыбіскупа Пальі, права на аборт аслабіць неабходную падтрымку жанчын. Многія цяжарныя робяць аборты “ад безвыходнасці”. Адказ на гэта трэба знайсці, увёўшы культуру мы замест культуры я, нанова адкрываючы для сябе “сумесную адказнасць за новае жыццё”.
 

15 красавіка 2024, 11:38