Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro vivace)
Расклад Падкасты
Адміністрацыйны дырэктар NASA Біл Нэльсан Адміністрацыйны дырэктар NASA Біл Нэльсан 

NASA пра каштоўную місію Ватыканскай абсерваторыі

“Той факт, што ў Ватыкане ёсць свая абсерваторыя, шмат гаворыць аб важнасці вывучэння неба”, - адзначыў адміністрацыйны дырэктар NASA Біл Нэльсан.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падкрэсліваючы каштоўнасць супрацоўніцтва паміж рознымі ўстановамі ў навуковай дзейнасці, амерыканскі сенатар падкрэсліў тое, што з пункту гледжання даследаванняў Сусвету мы ўсе ў канчатковым выніку з'яўляемся жыхарамі адной Зямлі. Ён удзельнічаў у Другой сусветнай сустрэчы па пытаннях чалавечага братэрства #BeHuman, якая праходзіла ў мінулыя выхадныя ў Рыме.

У інтэрв’ю Vatican News Нэльсан прывёў канкрэтны прыклад ужо існуючага супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і арганізацыяй, якой ён кіруе: “Цікава, што адзін з навукоўцаў з Ватыканскай абсерваторыі ўдзельнічае ў нашым праекце па зборы ўзораў астэроідаў. (...) Мы даставілі на Зямлю ўзор з астэроіда Бену, ён зараз знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джонсана ў Х'юстане. Яго пачынаюць вывучаць навукоўцы, і адзін з іх – з Ватыкана”.

Як падкрэсліў амерыканец, такая дзейнасць мае важнае значэнне – і гаворка ідзе не аб адзінкавым прыкладзе супрацоўніцтва, а аб шырокай перспектыве. “Той факт, што ў Ватыкане ёсць свая абсерваторыя, шмат гаворыць аб важнасці вывучэння неба, - адзначыў Нэльсан. - Прыгадваю першы верш Кнігі Быцця, які паўтарылі нашы астранаўты падчас першага палёту на Месяц: “На пачатку стварыў Бог неба і зямлю”.

“Я вельмі рады, што Ватыкан праз сваю абсерваторыю настолькі ўцягнуты ў даследаванне космасу”, - адзначыў адміністрацыйны дырэктар NASA.
 

14 мая 2024, 10:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031