Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Рада Еўропы просіць рэлігіі падтрымаць развіццё дэмакратыі

Пра важнасць рэлігіі для абароны дэмакратыі размаўлялі ўдзельнікі канферэнцыі, арганізаванай 14 мая 2024 года ў Берліне Радай Еўропы. Яе тэма: Як рэлігійнае ўзаемадзеянне можа дапамагчы ажывіць еўрапейскія дэмакратыі?

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Адкрываючы сустрэчу, Б'ёрн Берге, намеснік генеральнага сакратара Рады Еўропы, нагадаў, што арганізацыя ўжо даўно перасцерагае ад усё большага і большага адыходу ад дэмакратыі ў многіх частках Еўропы і пагрозе з боку папулізму, які “пагражае сацыяльнай згуртаванасці і дэмакратычнай структуры”. Таму мэта рабочай сустрэчы ў нямецкай сталіцы – спытаць у прадстаўнікоў рэлігійных суполак, як змагацца з “адыходам ад дэмакратыі”.

“Мы вучымся з вашага досведу міжрэлігійнага дыялогу, каб увесці шлях і дух дыялогу і кампрамісу, якія могуць дапамагчы будаваць менш палярызаванае грамадства”, - заявіў Берге. “Вы нам патрэбны”, таму што “таленты і навыкі”, якія прыўносяць вашы рэлігіі, каштоўныя для абароны самой дэмакратыі, - сказаў прадстаўнік Рады Еўропы.

Прафесар Фабіа Пеціта з Універсітэта Сасэкса ў вялікабрытанскім Брайтане сказаў, што сустрэча ў Берліне "сведчыць аб важнай змене поглядаў з боку ўрадаў і міжнародных інстытутаў". Звычайна "рэлігія разглядалася як частка праблемы", у той час як сёння “мы пытаемся ў сябе, як рэлігія можа быць стратэгічным рэсурсам у культываванні дэмакратычнай культуры”.

Калі "ўстановы звяртаюцца да нас па дапамогу, мы павінны сказаць ім, што любы дыялог павінен праходзіць у пакоры", што дыялог – "гэта працэс падобны да дэмакратыі, таму ён выдатны, але працаёмкі і патрабуе настойлівасці", - адзначыў дамініканін Жан-Франсуа Бур, кіраўнік камісіі па дыялогу з мусульманамі Канферэнцыі Біскупаў Францыі. "Мы можам дапамагчы падтрымаць дэмакратыю і не адмаўляцца ад яе", - сказаў манах.
 

15 мая 2024, 09:57