Прэмія Заіда за чалавечае братэрства Прэмія Заіда за чалавечае братэрства  

Абвешчаны збор намінацый на Прэмію Заіда – 2025

3 чэрвеня 2024 года ў Абу-Дабі быў афіцыйна абвешчаны конкурс намінацый на шостую незалежную міжнародную Прэмію Заіда за чалавечае братэрства – 2025.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Прэмія Заіда за чалавечае братэрства прысуджаецца штогод 4 лютага – у гадавіну падпісання Францішкам і шэйхам Ахмедам Аль Таебам, імамам каірскага ўніверсітэта Аль-Азхар, Дэкларацыі аб агульначалавечым братэрстве. Памер узнагароды складае 1 мільён долараў.

Прэмія можа прысуджацца членам урадаў, кіраўнікам няўрадавых арганізацый, навукоўцам, духоўным лідарам і іншым уплывовым дзеячам за ўклад у развіццё чалавечага братэрства і салідарнасці ва ўсім свеце. Цырымонія ўручэння ўзнагароды праходзіць у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Пачынаючы з 2019 года Прэмія Заіда за чалавечае братэрства прысуджалася лаўрэатам з 11 краін свету за намаганні ў такіх галінах, як ахова здароўя, адукацыя, развіццё супольнасцей, дапамога бежанцам, пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын і моладзі. У мінулым годзе пераможцамі сталі чылійская манахіня, сястра Нэлі Леон, егіпецкі кардыёхірург Магдзі Якуб і дзве інданезійскія дабрачынныя арганізацыі.

Сёлета намінацыі будуць прымацца на афіцыйным сайце Прэміі Заіда да 1 кастрычніка.

06 чэрвеня 2024, 12:37