Пошук

Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі  (ANSA)

Рым: капліца імя Яна Паўла ІІ кансэкравана ў клініцы Джэмэлі

Ва Універсітэцкай паліклініцы імя Агасціна Джэмэлі была кансэкравана капліца, названая ў гонар святога Яна Паўла ІІ, які правёў у гэтым шпіталі каля пяці месяцаў свайго пантыфікату.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Няхай вучэнне святога Яна Паўла ІІ, асабліва адносна жыцця і годнасці чалавека, гучыць у нашых сэрцах кожны раз, калі мы ўваходзіць у гэта месца”, - падкрэсліў падчас асвячэння капліцы кардынал Джузэпэ Бэторы, Апостальскі адміністратар Фларэнцыі.

Італьянскі іерарх нагадаў, што Караль Вайтыла перажыў у гэтай клініцы цяжкія моманты пакут, адкуль перадаў свету важнае і заўсёды актуальнае пасланне аб значэнні цярпенняў для нашай веры.

Ян Павел ІІ станавіўся пацыентам клінікі Джэмэлі дзевяць разоў. Першы раз ён трапіў туды 13 мая 1981 года пасля замаху на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. У Джэмэлі ён перанёс шэсць хірургічных аперацый і выпраўленне вывіху пляча. Апошні раз Папа Вайтыла праходзіў лячэнне ў Джэмэлі ў 2005 годзе ў сувязі з абвастрэннем хваробы Паркінсона. У агульнай колькасці Пантыфік прабыў у гэтай медыцынскай установе 149 дзён, у сувязі з чым яе іранічна называлі Ватыкан – 2.
 

11 чэрвеня 2024, 12:57