Пошук

Удзельнік каманды Athletica Vaticana Удзельнік каманды Athletica Vaticana  

Ватыканскія спартсмены на чэмпіянаце малых краін Еўропы

Ватыканскія спартсмены з клуба Athletica Vaticana прымуць удзел у чэмпіянаце малых дзяржаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Ён пройдзе ў суботу 23 чэрвеня 2024 года ў Гібралтары з удзелам спартсменаў з 18 краін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Разам з пяццю прадстаўнікамі Святога Пасада (Эміліяна Марбідэлі, Карла Пелегрыні, Рыен Шуурхуіс, Джузэпэ Тэта, Джузэпэ Дзапарата) у спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены з Албаніі, Андоры, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Кіпра, Чарнагорыі, Гібралтара, Грузіі, Ісландыі, Косава, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Паўночнай Македоніі, Мальты, Малдовы, Манака і Сан-Марына.

Ватыканская каманда будзе ўдзельнічаць у гэтым чэмпіянаце ў трэці раз. Яе самым вялікім поспехам на сённяшні дзень з'яўляецца трэцяе месца Сары Карнічэлі ў бегу на 5 кіламетраў.

“У міжнародным кантэксце напружанасці і вайны сам спорт можа стаць магчымасцю для ўзаемаразумення, ліквідацыі прадузятасці і варожасці праз дыялог паміж рознымі культурамі і рэлігіямі”, - гаворыцца ў заяве Святога Пасада.

У Гібралтары спартсмены Athletica Vaticana, акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах, прыгатуюць італьянскі абед для людзей з інтэлектуальнымі асаблівасцямі і іх сем'яў з руху Вера і святло. Папскіх спартсменаў прымуць у сябе мясцовыя католікі.
 

21 чэрвеня 2024, 11:32