Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Удзельнікі дэманстрацый супраць вынікаў выбараў у Венесуэле Удзельнікі дэманстрацый супраць вынікаў выбараў у Венесуэле 

Біскупы Венесуэлы патрабуюць сумленнай праверкі вынікаў выбараў

“Мы далучаемся да ўсіх тых, хто ў Венесуэле і за мяжой заклікае да працэсу праверкі выбарчых пратаколаў, у якім будуць актыўна і ў поўнай меры прымаць удзел усе зацікаўленыя палітычныя сілы”, - заявілі венесуэльскія біскупы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Па афіцыйных даных, за пераабранне Нікаласа Мадуры на трэці прэзідэнцкі тэрмін прагаласавала каля 51 працэнта выбаршчыкаў, аднак апазіцыя і незалежныя назіральнікі заявілі аб фальсіфікацыях і перамозе апазіцыйнага кандыдата Эдмунда Ганзалеса.

Краіну ахапілі масавыя пратэсты, а значная частка міжнароднай супольнасці, у тым ліку большасць суседзяў Венесуэлы па Лацінскай Амерыцы, не прызналі афіцыйных вынікаў галасавання, якое прайшло 28 ліпеня 2024 года, і далучыліся да патрабавання венесуэльцаў абнародаваць усе выбарчыя пратаколы.

Паведамляецца, што падчас сутыкненняў з сіламі правапарадку загінулі па меншай меры тры чалавека і некалькі дзясяткаў былі паранены. У гэтай сітуацыі Канферэнцыя Біскупаў Венесуэлы выступіла з заявай, у якой далучылася да патрабавання праверкі вынікаў выбараў пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых палітычных сіл.

Дзень галасавання “быў пазначаны масавым, актыўным і грамадзянскім удзелам усіх венесуэльцаў у выбарчым працэсе. Такім чынам мы пацвердзілі наша дэмакратычнае пакліканне”. “Як пастыры Божага народа мы ўважліва сочым за развіццём апошніх падзей і хочам выразіць нашу блізкасць і гатоўнасць да пастырскага суправаджэння ў гэтыя трывожныя хвіліны”, - напісалі венесуэльскія іерархі, заклікаючы народ трываць у надзеі. “Нашы думкі і нашы справядлівыя памкненні павінны быць рэалізаваны ў мірных паставах павагі і цярпімасці, якія пераважалі дагэтуль”, - гаворыцца ў закліку Канферэнцыі Біскупаў Венесуэлы.
 

31 ліпеня 2024, 09:49
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031