Епіскапаты краін ЕС перасцерагаюць ад небяспекі папулізму
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У інтэрв'ю італьянскай La Stampa біскуп Марыяна Крачата сказаў, што сігнал, які вынікае з вынікаў выбараў у Францыі, выходзіць за межы краіны.
“Гэта прыкметы дыскамфорту, якія неабходна ўлавіць і ўважліва выслухаць, каб высветліць, ці ёсць чаканні і патрабаванні, што неабходна задаволіць. У адваротным выпадку гэты дыскамфорт застанецца спрыяльнай глебай для папулізму”, - перакананы іерарх.
Вельмі складаныя пытанні, такія як праца, міграцыя і гарантаванне перспектыў маладым людзям, з'яўляюцца праблемамі, з якімі сутыкаюцца інстытуты і грамадзяне. Гэтыя выклікі існуюць практычна ва ўсіх краінах Еўропы. “Нам тэрмінова трэба перастаць прапаведаваць уяўныя простыя і хуткія рашэнні”, - сказаў старшыня COMECE.
Ужо некаторы час назіраюцца “спакусы папулізму”. І гэта, і нацыяналістычная прапаганда прывялі да адмовы ад шляху кампрамісу. Адной з прычын, на думку італьянскага іерарха, з’яўляецца тое, што “некаторыя грамадскія групы жадаюць простых і хуткіх рашэнняў і спадзяюцца на кіраўніка, які пра ўсё паклапоціцца”, тым самым здымаючы з грамадзян асабістую адказнасць.
У той жа час біскуп Крачата падкрэсліў, што ў папулісцкіх рухах “шмат дэмакратычнай энергіі”, якая магла б дапамагчы спыніць эксцэсы.