Пошук

Кардынал Дзупі на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Зяленскім у Кіеве Кардынал Дзупі на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Зяленскім у Кіеве 

Парламент Украіны дзякуе папскаму пасланніку за яго намаганні

“Гуманітарная дыпламатыя, якая вядзецца па просьбе Папы Францішка, патрабуе вялікіх намаганняў і паступова пачынае прыносіць першы плён”, - адзначыла спікер Вярхоўнай Рады Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Алена Кандрацюк лічыць, што пра гэта сведчыць павелічэнне колькасці ўкраінскіх дзяцей, якія вяртаюцца з Расіі ў свае дамы, і абмен ваеннапалоннымі.

Украінскі дэпутат знаходзілася са шматдзённым візітам у Італіі, падчас якога сустрэлася з кардыналам Матэа Дзупі. Менавіта старшыні Канферэнцыі епіскапату Італіі Пантыфік у маі 2023 года даверыў выкананне сваёй гуманітарнай місіі. “Ад імя ўкраінскага парламента я падзякавала кардыналу Дзупі за яго настойлівую і спакойную працу”, - падкрэсліла яна.

Свае дзеянні іерарх кансультуе непасрэдна са Святым Айцом і разам з ім і кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам вызначае далейшыя крокі, якія робяцца з максімальнай абачлівасцю.
 

18 ліпеня 2024, 10:13