Пошук

Жаночы марафон на Алімпіядзе ў Парыжы Жаночы марафон на Алімпіядзе ў Парыжы 

Кардынал: Алімпіяда ўсё яшчэ аб'ядноўвае людзей ва ўсім свеце

Арцыбіскуп Венскі, падзяліўся сваімі думкамі пра нядаўна завершаныя Летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы ў аўстрыйскай газеце Kronen Zeitung.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Крыстаф Шонбарн адзначыў, што спаборніцтвы прадэманстравалі, як "спорт аб'ядноўвае людзей ва ўсім свеце", падкрэсліваючы важнасць сумленных паводзін, узаемнай павагі і строгіх правіл спаборніцтваў.

Аднак аўтарытэтны іерарх таксама закрануў некаторыя спрэчныя моманты Алімпіяды. Ён згадаў выпадак з бразільскім сёрферам, якому забаранілі выкарыстоўваць дошкі з выявамі Езуса, і выказаў занепакоенасць наконт пародыі на Апошнюю вячэру Леанарда да Вінчы падчас цырымоніі адкрыцця.

Шонбарн звязаў гэтыя падзеі з нядзельным Евангеллем, разважаючы пра тое, як Хрыстус ставіўся да адмаўлення і нават высмейвання Яго вучэння. Кардынал заклікаў да асцярожнасці ў асуджэнні тых, хто яшчэ не можа паверыць у тое, што Езус кажа пра сябе, падкрэсліваючы неабходнасць разумення і цярплівасці.

У сваім разважанні арцыбіскуп Вены падкрэсліў складанасць узаемадзеяння паміж спортам, культурай і рэлігіяй у кантэксце такой глабальнай падзеі, як Алімпійскія гульні.
 

16 жніўня 2024, 09:47