Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cloudburst - Nubifragio
Расклад Падкасты
Удзельнікі міжрэлігійнай малітвы за мір у Парыжы Удзельнікі міжрэлігійнай малітвы за мір у Парыжы  (AFP or licensors)

Міжрэлігійная малітва за мір і братэрства прайшла ў Парыжы

Хрысціяне, юдэі, мусульмане, будысты і індуісты прынялі ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір і братэрства, якая адбылася 4 жніўня 2024 года на плошчы перад саборам Нотр-Дам у Парыжы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падзея прайшла пад дэвізам Як спорт звязаны з найлепшымі рысамі нашага чалавецтва? Яна адбылася ў памяць пра экуменічную малітву, якая мела месца ў парыжскай катэдры сто гадоў таму, падчас Алімпійскіх гульняў 1924 года, якія таксама прымала сталіца Францыі.

Акрамя дзесяці прадстаўнікоў пяці буйных сусветных рэлігій у малітве бралі ўдзел каля ста капеланаў, якія нясуць служэнне ў алімпійскай вёсцы. Яны падзяліліся разважаннямі пра тое, як спорт можа спрыяць дабру ўсяго чалавецтва, у прыватнасці пашырэнню міра.

“Спорт – гэта не рэлігія і не можа адказаць на галоўныя пытанні нашага існавання. Толькі вера можа даць адказы на па-сапраўднаму істотныя пытанні”, - заўважыў падчас цырымоніі Томас Бас, старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэта, дадаючы, што задача Алімпіяды заключаецца ў тым, каб з’яднаць свет у мірным спаборніцтве.

Біскуп Эмануэль Габіляр, дэлегат Канферэнцыі Біскупаў Францыі па пытаннях Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў заўважыў, што малітва не выпадкова адбылася перад саборам Нотр-Дам, бо ён мае паўсюдную каштоўнасць, якая прызнаецца ўсімі.
 

06 жніўня 2024, 10:35
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031