На Венецыянскім кінабіенале ўручаць касцёльныя ўзнагароды
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У журы Signis, Сусветнай каталіцкай асацыяцыі па камунікацыі, якое складаецца з пяці экспертаў, уваходзіць і тэолаг і псіхатэрапеўт з Граца Астрыд Польц-Ватцэніг.
У інтэрв'ю Kathpress эксперт патлумачыла крытэрыі, па якіх будуць ацэньвацца конкурсныя фільмы, сярод якіх новая стужка Пэдра Альмадовара Пакой па суседстве (The Room Next Door) і Джокер: Вар'яцтва на дваіх (Joker: Folie à deux) з лаўрэатам Оскара Хаакінам Фініксам. Для яе фільмы, вартыя ўзнагароды, павінны адпавядаць хрысціянскім каштоўнасцям у шырокім сэнсе, а таксама быць пераканаўчымі з эстэтычнага пункту гледжання.
Каталіцкі Касцёл прызнае мастацкую каштоўнасць кінематографа ўжо амаль стагоддзе. "Каталіцкае супрацоўніцтва з кіно пачалося ўжо ў 1928 годзе, калі гэтая форма мастацтва яшчэ толькі нараджалася", - адзначыла Польц-Ватцэніг, якая як тэолаг доўгі час займаецца пытаннямі эстэтыкі і лічыць іх такімі ж важнымі для веры, як літургія і дыяканія.