Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Нікарагуанскія вернікі Нікарагуанскія вернікі  ( Javier Ruíz y Lázaro Gutiérrez)

У Нікарагуа працягваецца жорсткі пераслед Каталіцкага Касцёла

Паводле двух нядаўніх справаздач, Нікарагуа з'яўляецца адной з краін, дзе адбываецца найбольш жорсткі пераслед Каталіцкага Касцёла. Рэжым прэзідэнта Даніэля Артэгі і яго жонкі, віцэ-прэзідэнт Расарыё Мурыльё, узмацніў ціск на рэлігійных лідараў і вернікаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

13 жніўня 2024 года праваабарончая група Nicaragua nunca más прадставіла свой чацвёрты бюлетэнь аб рэлігійнай свабодзе. З 2018 года ліквідавана 420 хрысціянскіх арганізацый, канфіскавана 22 рэлігійныя СМІ, 51 святар высланы з краіны без суда – 34 святары былі вымушаны пакінуць краіну толькі ў першыя чатыры месяцы 2024 года – выслана не менш за 222 актыўныя хрысціяне, у тым ліку 91 манахіня.

Паводле справаздачы юрыста Марты Патрыцыі Маліны, з красавіка 2018 года па ліпень 2024 года зафіксавана 870 нападаў на касцёлы ў Нікарагуа. Гаворка ў дакуменце таксама ідзе пра фізічныя напады, прафанацыю храмаў, адвольнае закрыццё рэлігійных устаноў і зняволенне дзясяткаў святароў, у тым ліку двух біскупаў.

У выніку гэтых рэпрэсій Касцёл быў прымушаны да маўчання, духавенства не адважваецца крытыкаваць рэжым. Сітуацыя працягвае пагаршацца, што выклікае занепакоенасць праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці.
 

19 жніўня 2024, 10:19
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728