Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пажарныя Рыма просяць больш рэсурсаў на Святы 2025 год

Прафсаюз Пажарнай службы Рыма заклікаў павялічыць фінансаванне і колькасць персаналу да Святога 2025 года. Чакаецца, што падчас гэтай найбуйнейшай каталіцкай пілігрымкі Вечны горад наведаюць мільёны дадатковых гасцей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Нам патрэбны людзі, сродкі і адпаведныя канкрэтныя фінансавыя рэсурсы", - заявіў генеральны сакратар прафсаюза Рыкарда Чофі. Ён падкрэсліў, што гэта датычыцца як цяперашняга часу, так і перспектывы Юбілейнага года.

У ліпені 2024 года Пажарная служба Рыма зафіксавала каля 2 тысяч выездаў, звязаных толькі з пажарамі расліннасці, што ў тры разы больш, чым за той жа перыяд 2023 года. Гэта тэндэнцыя захавалася і ў жніўні. Па даных прафсаюза, на адну змену працуе менш за 200 чалавек, а штодня выконваецца ад 80 да 100 заданняў.

Некаторыя часткі Італіі, уключаючы сталіцу, ужо некалькі тыдняў змагаюцца з хваляй спёкі і адсутнасцю дажджоў. Паводле прагнозаў, бягучы ўік-энд будзе самым гарачым у годзе, а папярэджанні аб экстрэмальнай спёцы дзейнічаюць у дзевяці італьянскіх гарадах. Улады Рыма рэкамендуюць сваім грамадзянам не выходзіць з дому ў самыя гарачыя гадзіны дня.
 

16 жніўня 2024, 09:18