Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Карта з прэзентацыі Індэкса 2024 Open Doors Карта з прэзентацыі Індэкса 2024 Open Doors 

Пераслед хрысціян у 2023 годзе ўзмацніўся – Open Doors

Паводле справаздачы арганізацыі Open Doors, у 2023 годзе назіралася ўзмацненне пераследу хрысціян у свеце – амаль 5 тысяч вернікаў былі забіты.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нагодай для ацэнкі сусветнага стану рэлігійнай свабоды стаў штогадовы Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі ці перакананняў, які адзначаецца 22 жніўня.

Паводле Сусветнага індэкса пераследу Open Doors, за апошняе дзесяцігоддзе атакі на хрысціян узмацніліся, але распаўсюджваліся менш хутка. Індэкс 2024 года сведчыць аб змене сітуацыі – тэмп росту пераследу ў параўнанні з папярэднім годам падвоіўся.

Трывожная тэндэнцыя праяўляецца асабліва ў рэкорднай колькасці зачыненых або знішчаных за год храмаў – у сем разоў больш, чым у папярэднім годзе – 14 766. Таксама "ўзровень насілля" ва ўсіх 50 вядучых краінах Сусветнага індэкса пераследу павысіўся на 7,7 працэнта.

Існуе рэкордная колькасць краін, дзе хрысціяне падвяргаюцца высокаму або вельмі высокаму ўзроўню пераследу: Open Doors назвала 78 краін – раней 76, у 13 краінах назіраецца экстрэмальны пераслед – раней іх было 11.

Гэты "выбух насілля" выяўляецца ў рэзкім павелічэнні колькасці хрысціян, якія былі атакаваны фізічна або якім пагражалі смерцю: паводле НДА, гэта каля 43 тысяч у параўнанні з менш чым 30 тысячамі ў папярэднім годзе. Таксама вырасла колькасць атакаваных хрысціянскіх будынкаў і колькасць хрысціян, вымушаных пакінуць свае дамы (больш за 295 тысяч асоб у параўнанні з 139 тысячамі ў папярэднім годзе).

Больш за 365 мільёнаў хрысціян – кожны сёмы вернік у свеце – зараз перажываюць моцны пераслед і дыскрымінацыю ў 78 краінах.

У 2023 годзе амаль 5 тысяч хрысціян ва ўсім свеце былі забіты толькі таму, што яны хрысціяне, паведамляе Open Doors. Найгоршая сітуацыя ў самай населенай краіне Афрыкі: ў Нігерыі былі забіты 4 118 хрысціян.

Курт Іглер, выканаўчы дырэктар Open Doors Аўстрыя, назваў рэлігійную свабоду "індыкатарам стану здароўя краіны": калі гэта свабода ў дзяржаве парушаецца, гэта часта прыводзіць да таго, што іншыя індывідуальныя або калектыўныя свабоды таксама ставяцца пад пытанне.

Open Doors заклікала адказных асоб у палітыцы і дзяржаўнай адміністрацыі актыўна і бескампрамісна выступаць супраць насілля ў дачыненні да хрысціян і іншых рэлігійных меншасцей.
 

20 жніўня 2024, 11:33
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930