Прэмія для касцёльных экспертаў у сферы штучнага інтэлекту
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Францішканін Паола Бенанцы, прафесар этыкі і біяэтыкі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, старшыня Камісіі па інфармацыі на тэсу штучнага інтэлекту і чалец Камітэта па штучным інтэлекце ААН, а таксама Франчэска Маскі, тэхнічны дырэктар ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі, былі сярод узнагароджаных падчас 46-й цырымоніі Нацыянальнай прэміі Гарыта.
Антанэла Мусмечы, мастацкі кіраўнік прэміі, адзначыў, што падчас сёлетняй цырымоніі закраналася, сярод іншага, тэма таго, як мафія і міжнародныя злачынныя групоўкі выкарыстоўваюць штучны інтэлект. Таксама абмяркоўвалася, як, з іншага боку, суддзі і следчыя могуць узбагаціць свае расследаванні па справах глабальных мафій з дапамогай гэтай інавацыйнай тэхналогіі.
Сёлетняя цырымонія сабрала лепшых спецыялістаў у галіне, якая дагэтуль застаецца малавядомай. Дакладчыкі прадставілі сінтэз думак як з этычнага пункту гледжання, так і з тэхналагічнага боку.