Расія: арцыбіскуп Пецы пра канфесійную сітуацыю ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Ён пракаментаваў нядаўна прыняты Вярхоўнай Радай Украіны закона "Аб забароне дзейнасці ва Украіне рэлігійных арганізацый, звязаных з Расіяй", які пазбавіў легальнага статусу Украінскую Праваслаўную Царкву, якая знаходзіцца ў структуры Маскоўскага Патрыярхату.
Арцыбіскуп выступіў з заявай як старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі ў адказ на пытанні пра яе пазіцыю адносна рашэння парламента ў Кіеве. Ён падкрэсліў, што "сапраўднай крыніцай правоў чалавека – універсальных, непарушных, якіх нельга нікога пазбавіць - з'яўляецца не толькі воля людзей, дзяржаўны парадак ці ўлады, але сам чалавек і Бог, Які яго стварыў".
Спасылаючыся на каталіцкае сацыяльнае вучэнне, іерарх адзначыў, што права на свабоду сумлення і рэлігіі з'яўляецца адным з найвялікшых здабыткаў і адным з самых сур'ёзных абавязкаў кожнага народа. Грамадства і дзяржава не павінны прымушаць чалавека дзейнічаць супраць яго сумлення або забараняць яму дзейнічаць супраць яго волі.
Аднак, арцыбіскуп таксама адзначыў, што права на рэлігійную свабоду само па сабе не з'яўляецца неабмежаваным і можа быць абмежавана ў апраўданых сітуацыях у адпаведнасці з патрабаваннямі агульнага дабра. Ён падкрэсліў, што дзяржава не можа злоўжываць такой магчымасцю і павінна прымаць такія рашэнні толькі ў адпаведнасці з прававымі нормамі і аб'ектыўным маральным парадкам.