Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Размова пасланніка Папы па Украіне з прадстаўніком урада Кітая

14 жніўня 2024 года адбылася сардэчная тэлефонная размова паміж спецыяльным прадстаўніком урада Кітая па справах Еўразіі Лі Хуэем і кардыналам Матэа Дзупі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Размова адбылася ў рамках місіі, даручанай італьянскаму іерарху Папам Францішкам, па дасягненні міру ва Украіне, і з'яўляецца працягам сустрэчы, якая прайшла ў Пекіне ў верасні 2023 года.

Падчас тэлефанавання абодва бакі выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй і падкрэслілі неабходнасць садзейнічаць дыялогу паміж бакамі канфлікту ва Украіне. Яны таксама абмеркавалі важнасць забеспячэння адпаведных міжнародных гарантый для дасягнення справядлівага і доўгатэрміновага міру.

Кардынал Матэа Дзупі быў прызначаны Пантыфікам у якасці спецыяльнага пасланніка па Украіне. Яго місія накіравана на пошук шляхоў мірнага ўрэгулявання канфлікту.
 

15 жніўня 2024, 12:17