Пошук

Удзельнікі сустрэчы бакоў канфлікту ў Паўднёвым Судане Удзельнікі сустрэчы бакоў канфлікту ў Паўднёвым Судане  (Comunità di Sant'Egidio)

Рым: сустрэча бакоў канфлікту ў Паўднёвым Судане

На мінулым тыдні ў Рыме адбылася першая за некалькі месяцаў сустрэча бакоў канфлікту ў Паўднёвым Судане. Перамовы праходзілі з 12 па 14 жніўня 2024 года пры пасрэдніцтве каталіцкай Супольнасці святога Эгідзія.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сустрэчы прадстаўнікі ўрада і лідары апазіцыйных груповак выказалі жаданне працягваць дыялог як адзіны шлях да вырашэння палітычнага крызісу ў краіне.

У перамовах удзельнічалі спецыяльны пасланнік прэзідэнта Паўднёвага Судана, пасол Альбіна Абоуг, і дэлегацыя ўзброеных груповак і апазіцыйных партый SSOMA на чале з генералам Томасам Цірыла. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі ўрада Кеніі.

Місія ААН у Паўднёвым Судане (UNMISS) назвала сустрэчу ў Рыме "значным крокам наперад" і заклікала абодва бакі аднавіць імкненне да дыялогу.

Канфлікты ў краіне абвастрыліся пасля пачатку грамадзянскай вайны ў 2013 годзе. Нягледзячы на мірнае пагадненне 2018 года, дасягненне доўгатэрміновага міру застаецца складаным. У ліпені 2022 года Паўднёвы Судан наведалі Папа Францішак і англіканскі Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, якія заклікалі да яднання і прымірэння ў краіне.
 

20 жніўня 2024, 10:44