Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

У Лісабоне з’явіцца парафія для бяздомных

Патрыярхат Лісабона паведаміў, што ў горадзе вядуцца працы па стварэнні новай персанальнай парафіі, якая будзе займацца дапамогай людзям без даху над галавой. Гэта ініцыятыва патрыярха Лісабона, арцыбіскупа Руі Валерыё.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле ўлад Партугаліі, сталіца з'яўляецца месцам з найбольшай колькасцю бяздомных – больш за 3 тысячы чалавек, што складае 10 працэнтаў усіх бяздомных у краіне. Прадстаўнікі Касцёла лічаць, што гэтыя даныя заніжаны, ва ўсёй краіне можа жыць да некалькіх дзясяткаў тысяч бяздомных.

Каталіцкі Касцёл у Партугаліі і яго ўстановы з'яўляюцца ключавымі ўдзельнікамі барацьбы з нарастаючай з'явай беднасці ў краіне.

Паводле ацэнак Лісабонскага ўніверсітэта, прадстаўленых у канцы 2023 года, феномен беднасці закранае больш за 2 мільёна чалавек у краіне з насельніцтвам крыху больш за 10 мільёнаў. Феномен пашырыўся разам з эканамічным крызісам.
 

19 жніўня 2024, 10:33