Самалёт, на якім Папа адправіўся ў азіяцкае падарожжа Самалёт, на якім Папа адправіўся ў азіяцкае падарожжа 

Дыпламатыя ў паветры: тэлеграмы Папы падчас палёту ў Інданезію

Перад адлётам з Рыма ў Інданезію Пантыфік накіраваў тэлеграму Прэзідэнту Італіі Сэрджа Матарэла, у якой выказаў падзяку і пажаданні міру і дабрабыту італьянскаму народу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

2 верасня 2024 года Францішак адправіўся ў апостальскае падарожжа ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. Яно працягнецца да 13 верасня 2024 года і ахопіць Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур.

Падчас палёту Папа таксама накіраваў тэлеграмы кіраўнікам дзяржаў, над тэрыторыяй якіх пралягаў яго маршрут. Сярод іх былі Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Балгарыя, Турцыя, Іран, Пакістан, Індыя і Малайзія. У сваіх пасланнях Папа выказаў добрыя пажаданні і запэўніў у малітвах за мір і дабрабыт гэтых краін.
 

03 верасня 2024, 13:40