Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
"Miserere" in Re minore, per soli, coro, violino, clarinetto, corno e orchestra
Расклад Падкасты
Папа падчас візіту ва Усходні Тымор Папа падчас візіту ва Усходні Тымор  (Vatican Media)

Усходні Тымор: візіт Папы – важная падзея ў гісторыі краіны

Візіт ва Усходні Тымор, які Папа здзейсніў у рамках падарожжа па краінах Азіі і Акіяніі, быў адной з найважнейшых падзей у гісторыі гэтай маладой дзяржавы, паведамляюць мясцовыя медыя-рэсурсы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Паводле некаторых тыморскіх выданняў, двухдзённая прысутнасць Святога Айца ў гэтай былой партугальскай калоніі, забяспечыла ёй надзвычайна высокі ўзровень вядомасці і прасоўвання ў сусветных СМІ.

Нягледзячы на высокі кошт падрыхтоўкі да папскага візіту, які склаў 12 мільёнаў еўра, гэтыя выдаткі былі неабходныя, і, як дадаюць некаторыя каментатары, яны дазволілі правесці неабходныя рамонтныя працы, асабліва ў цэнтры сталіцы краіны, Дзілі.

Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KAI заўважыла, што ў медыя Усходняга Тымору, пераважаюць словы ўдзячнасці Святому Айцу, за тое, што ён выбраў гэту невялікую дзяржаву ў якасці аднаго з пунктаў свайго падарожжа ў Паўднёва-Усходнюю Азію і Акіянію.

СМІ адзначаюць, што высілкі 87-гадовага Папы, звязаныя з вельмі насычанай праграмай падарожжа, былі высока ацэнены мясцовымі жыхарамі: пра гэта сведчыла вялікая колькасць людзей уздоўж усяго маршруту Святога Айца і прысутнасць каля 600 тысяч чалавек – амаль паловы насельніцтва краіны – на Імшы, якую ён узначаліў на Эспланадзе Тасі Толу.
 

14 верасня 2024, 09:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031