Англіканская Царква: сышоў у адстаўку архіепіскап Уэлбі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Справаздача сцвярджае, што Англіканская Царква на працягу доўгага часу замоўчвала шматлікія выпадкі злоўжыванняў, якія здзейсніў адвакат Джон Сміт. Больш за пяць дзесяцігоддзяў ён злоўжываў хлопчыкамі-падлеткамі і маладымі мужчынамі ў хрысціянскіх летніках у Вялікабрытаніі, Зімбабвэ і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. У 2018 годзе Сміт памёр.
Уэлбі заявіў, што няправільна ацаніў сітуацыю: калі ў 2013 годзе яму паведамілі, што паліцыя была апавешчаная, ён "памылкова палічыў, што будзе прынята адпаведнае рашэнне". “Цалкам відавочна, што я павінен узяць на сябе асабістую і інстытуцыйную адказнасць за гэты працяглы і траўматычны для ахвяр перыяд паміж 2013 і 2024 гадамі”, - сказаў ён.
Іерарх таксама адзначыў, што яго адстаўка сведчыць пра ўсведамленне неабходнасці перамен і “глыбокую прыхільнасць Англіканскай Царквы да стварэння больш бяспечнага асяроддзя для вернікаў”. Ён выказаў спачуванне пацярпелымі, адзначыў, што адчувае "даўняе і глыбокае пачуццём сораму” за няздольнасць Англіканскай Царквы абараніць пацярпелых, і запэўніў, што з усіх сіл імкнуўся ўнесці паляпшэнні.
Незалежнае расследаванне, праведзенае Кітам Макінам у супрацоўніцтве з Сарай Лоўрэнс, ставіла перад сабой мэту выявіць, што ведала ці павінна была ведаць аб абвінавачваннях Англіканская Царква, прааналізаваць яе рэакцыю і вызначыць крокі для прадухілення падобных выпадкаў у будучыні.