Пошук

Ратаўнікі на месцы абвалу навеса на станцыі Нові-Сад у Сербіі Ратаўнікі на месцы абвалу навеса на станцыі Нові-Сад у Сербіі  (ANSA)

Пантыфік моліцца за ахвяр трагедыі на чыгуначнай станцыі ў Сербіі

Папа скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча ў сувязі з гібеллю людзей у выніку абвалу навеса на чыгуначнай станцыі Нові-Сад.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У гэты цяжкі для краіны час я асабліва малюся за загінуўшых, іх сем’і і параненых. Для ўсіх, каго закранула гэтая трагедыя, я прашу Усемагутнага Бога аб ласцы аздараўлення, суцяшэння і супакою”, - напісаў Святы Айцец, выказваючы свае глыбокія спачуванні сербскаму лідару і ўсяму насельніцтву гэтай балканскай краіны, запэўніваючы іх у сваёй духоўнай блізкасці.

Трагедыя адбылася 1 лістапада 2024 года. У выніку абвалу навеса над галоўным уваходам на чыгуначную станцыю Нові-Сад загінулі 14 чалавек, у тым ліку шасцігадовы хлопчык. Трое чалавек атрымалі траўмы.
 

06 лістапада 2024, 12:44